Гадавое свята ГАМУ

Гадавое свята ГАМУ

31 кастрычніка гадавое свята адзначае асабовы склад галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл. Гадавое свята было ўсталявана загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2012 г. № 151.

Галоўнае арганізацыйна-мабілізацыйнае ўпраўленне Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з'яўляецца правапераемнікам і годным прадаўжальнікам традыцый арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення штаба Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, які вядзе сваю гісторыю ад мабілізацыйна-аператыўнага аддзела штаба Заходняй ваеннай акругі, якая была сфарміравана ў студзені–лютым 1919 г.

У тыя суровыя для акругі гады на мабілізацыйна-аператыўны аддзел ускладаліся задачы па мабілізацыі, разведцы, аператыўнай і тапаграфічнай службе, службе войскаў, уліку ваеннаабавязаных і коней. Затым былі пераўтварэнні аддзела ў арганізацыйна-ўлiковую і мабілізацыйную часць кіравання штаба акругі, арганізацыйна-мабілізацыйны аддзел і, у завяршэнні – ва ўпраўленне штаба акругі.

З пераўтварэннем у 1992 годзе арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення штаба акругі ў арганізацыйна-мабілізацыйнае ўпраўленне штаба Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь змяніліся яго задачы і функцыі. Стала неабходнай распрацоўка новай нарматыўнай прававой базы і прывядзенне ў адпаведнасць з ёй дакументаў, якія рэгламентуюць арганізацыю і вядзенне мабілізацыйнай і ўлікова-прызыўной работы, праходжанне воінскай службы.

Упраўленнем была праведзена вялікая і карпатлівая праца па ўдасканаленні сістэмы камплектавання Узброеных Сіл. Створана сістэма адбору грамадзян для праходжання тэрміновай ваеннай службы.

З 2001 года арганізацыйна-мабілізацыйнае ўпраўленне рэарганізавана ў галоўнае арганізацыйна-мабілізацыйнае ўпраўленне Генеральнага штаба Узброеных Сіл.

У апошнія гады дзейнасць галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл накіравана на рэалізацыю задач па ўдасканаленні сістэмы камплектавання войскаў, далейшай аптымізацыі арганізацыйна-штатных структур і дыслакацыі базы мабiлiзацыйнага разгортвання войскаў (сіл). Афіцэры ўпраўлення прымалі непасрэдны ўдзел у стварэнні і увядзенні новага віду службы - службы ў рэзерве, якасным паляпшэнні падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і ваенных спецыялістаў.