- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
29 кастрычніка 2013 года ў Маскве адбылося чарговае пасяджэнне сумеснай Калегіі ваенных ведамстваў дзвюх краін.
У ходзе калегіі былі падведзены вынікі выканання Плана сумесных мерапрыемстваў міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па арганізацыі ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы на 2013 - 2015 гады, вынікі сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад -2013».
Удзельнікі калегіі абмеркавалі канцэпцыю праграмы па ўдасканаленню аб'ектаў ваеннай інфраструктуры ў інтарэсах забеспячэння рэгіянальнай групіроўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, а таксама падпісалі ў новай рэдакцыі Палажэнне аб сумеснай Калегіі міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі і План яе работы на будучы год.
Акрамя таго ў ходзе пасяджэння была заслухана інфармацыя аб ходзе выканання мерапрыемстваў, якія былі вызначаны Пагадненнем паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб сумеснай ахове знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы і стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Сумесная Калегія даручыла завяршыць працэдуры ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення і падрыхтаваць да падпісання шэраг дакументаў, якія рэгламентуюць рэалізацыю Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб сумеснай ахове знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы і стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Выступаючы перад прадстаўнікамі СМІ , кіраўнікі ваенных ведамстваў адзначылі высокую ступень супрацоўніцтва і ўзровень ўзаемадзеяння паміж міністэрствамі абароны дзвюх краін.
Ацэньваючы вынікі сумеснага стратэгічнага вучэння «Захад -2013», яны адзначылі, што адыход ад шаблонаў, комплексны і канструктыўны падыход дазволілі выйсці на больш высокі ўзровень развіцця сістэмы забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы, у тым ліку ўдасканалення функцыянавання рэгіянальнай групіроўкі войскаў. У далейшым вынікі вучэння будуць улічаны пры планаванні прымянення рэгіянальнай групіроўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, а таксама ў ходзе падрыхтоўкі і правядзення наступных мерапрыемстваў аператыўнай падрыхтоўкі ўзброеных сіл. Намаганні органаў ваеннага кіравання Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, пры гэтым, плануецца засяродзіць на правядзенні практычных мерапрыемстваў па забеспячэнню ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.
Асноўным сумесным мерапрыемствам на бліжэйшыя два гады стане падрыхтоўка і правядзенне сумеснага вучэння «Шчыт Саюза - 2015» , якое пройдзе на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.
Своечасовае выкананне ўсіх спланаваных мерапрыемстваў дасць магчымасць вывесці на якасна новы ўзровень абараназдольнасць нашых краін і Саюзнай дзяржавы ў цэлым.