Дзень спецыяльнай разведкі

Дзень спецыяльнай разведкі

24 кастрычніка 2013 года адзначаецца 63-я гадавіна спецыяльнай разведкі Узброеных Сіл.

Датай нараджэння часцей спецыяльнай разведкі можна лічыць 1918 год, калі ў Савецкай Расіі былі ўпершыню створаны часці асаблівага прызначэння. У далейшым многія атрады спецыяльнай разведкі ўвайшлі ў склад паветрана-дэсантных войскаў, якія з'явіліся ў нашай арміі, таму працэс станаўлення і развіцця спецыяльнай разведкі нельга аддзяляць ад іх гісторыі.

Устойлівасць і гераізм разведчыкі праявілі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пакрыўшы сябе неўвядальнай славай.

Гісторыя часцей і падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння Рэспублікі Беларусь непарыўна звязана з гісторыяй часцей спецыяльнага прызначэння СССР. Першыя падраздзяленні спецыяльнай разведкі - роты спецыяльнага прызначэння былі створаны ў адпаведнасці з Дырэктывай Ваеннага міністра СССР ад 24 кастрычнік 1950 года № Арг/2/395832 . Гэтую дату прынята лічыць Днём нараджэння спецназа.

У 1963 годзе ў Беларускай ваеннай акрузе на базе асобнай роты спецыяльнага прызначэння была сфарміравана 5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння.

Вайна ў Афганістане паказала магчымасць самастойнага баявога прымянення воінскіх часцей і падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння. Менавіта ў гэты перыяд часу пакрыў сябе неўвядальнай славай 334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння 5 апр СпП . У падраздзяленнях 334 аа СпП праходзілі службу каля 500 ураджэнцаў Рэспублікі Беларусь, 14 з іх загінулі падчас правядзення баявых аперацый, шматлікія салдаты і афіцэры ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.

Сёння ваеннаслужачыя падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння з'яўляюцца годнымі прадаўжальнікамі гераічных традыцый легендарнага спецназа і паспяхова вырашаюць пастаўленыя перад імі задачы.