Збор з начальнікамі бранятанкавых службаў

Збор з начальнікамі бранятанкавых службаў

9 і 10 кастрычніка на базе 19 асобнай механізаванай брыгады прайшоў збор з начальнікамі бранятанкавых службаў Узброеных Сіл.

Асноўная мэта – праверка і ўдасканаленне тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў выканання службовых абавязкаў па арганізацыі эксплуатацыі бранятанкавых ўзбраення і тэхнікі, падтрыманню іх у спраўным стане.

На трох навучальных месцах адбыліся заняткі па пытаннях пераводу бранятанкавага ўзбраення і тэхнікі на зімовы рэжым эксплуатацыі, арганізацыі і правядзення іх рамонту, пастаноўкі і утрымання на захоўванні.

Падчас збору яго ўдзельнікам былі даведзены адзіныя патрабаванні да арганізацыі эксплуатацыі і рамонту бранятанкавых ўзбраення і тэхнікі, а таксама падведзены вынікі і абмеркаваны розныя пытанні танкатэхнічнага забеспячэння Узброеных Сіл.