- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Працягваецца беларуска-расійскае сумеснае стратэгічнае вучэнне “Захад-2013”.
Падраздзяленні, якія ўваходзяць у склад РГВ (С), адпрацоўваюць пытанні аховы важных ваенных аб’ектаў, нясенне службы на блокпастах, вядзенне разведкі назіраннем з мэтай не дапусціць раптоўнага нападу наземнага і паветранага праціўніка, пранікнення яго да галоўных сіл і ў раён размяшчэння аб’ектаў.
Пры выяўленні незаконных узброеных фарміраванняў, дыверсійна-разведвальных груп прымаюцца рашэнні, ставяцца задачы па іх ліквідацыі. Ажыццяўляецца кіраванне агнём падначаленых падраздзяленняў. Ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі МНС, праводзяцца мерапрыемствы па ліквідацыі наступстваў нападу на ахоўныя аб’екты.
Падраздзяленні КСАР АДКБ на практыцы адпрацоўваюць пытанні ў інтарэсах ўдасканалення механізму сумесных дзеянняў па выкананні задач, якія стаяць перад імі.