- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
17 верасня на аэрадроме Мачулішчы прыбыла аператыўная група Рэспублікі Казахстан і воінскі кантынгент Расійскай Федэрацыі. Хлебам і соллю сваіх калег сустрэлі ваеннаслужачыя 50-й змяшанай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь .
Ваеннаслужачыя прымуць удзел у вучэнні з воінскімі кантынгентамі Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання дзяржаў-членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспекі (КСАР АДКБ) «Взаимодействие-2013».
Агульная колькасць воінскіх кантынгентаў і аператыўных груп з Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана ў вучэнні – больш за 600 чалавек, у вучэнні будзе задзейнічана каля 60 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі і да 15 адзінак авіяцыйнай тэхнікі.
Дадзенае вучэнне пройдзе з 20 па 25 верасня на агульным аператыўна-стратэгічным фоне з сумесным стратэгічным вучэннем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расіі «Захад- 2013».