- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
20-25 верасня 2013 года ў Рэспубліцы Беларусь пройдзе планавае сумеснае вучэнне з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ «Узаемадзеянне-2013», у ходзе якога будзе адпрацоўвацца прымяненне воінскіх кантынгентаў КСАР АДКБ ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне. Адкрыццё вучэння адбудзецца 19 верасня, у ходзе якога пройдзе аператыўны збор камандавання КСАР і камандна-штабная трэніроўка.
Агульная колькасць воінскіх кантынгентаў і аператыўных груп з Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана, якія прыцягваюцца да вучэння, - больш за 600 чалавек, у тым ліку падраздзяленні 31-й дэсантна-штурмавой брыгады ПДВ Расіі з Ульянаўска, 37-й дэсантна-штурмавой брыгады спецыяльнага прызначэння аэрамабільных войскаў Рэспублікі Казахстан (г. Талдыкарган) і 103-й мабільнай брыгады са складу Сіл спецыяльных аперацый Рэспублікі Беларусь (г. Віцебск). У вучэннях прыме ўдзел Генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа, начальнік Аб'яднанага штаба АДКБ генерал-лейтэнант Аляксандр Студзенікін.
Мэтай сумеснага вучэння воінскіх кантынгентаў КСАР АДКБ з'яўляецца ўдасканаленне падрыхтоўкі органаў кіравання і войскаў па забеспячэнню ваеннай бяспекі дзяржаў-членаў АДКБ ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне калектыўнай бяспекі. Плануецца даследаваць магчымыя шляхі далейшага развіцця кампанентаў войскаў (Калектыўных сіл) АДКБ, парадку іх аптымальнага функцыянавання.
Асаблівасцямі дадзенага вучэння стануць:
- адначасовае сумеснае ўжыванне двух складальнікаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ - Рэгіянальнай групіроўкі войскаў (сіл) Беларусі і Расіі і Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ;
- апрабаванне сістэмы кіравання, якая ствараецца, групіроўкамі войскаў на стратэгічных напрамках;
- прымяненне авіяцыі калектыўных сіл у спецыяльнай і сумеснай аперацыі.
Зыходзячы з гэтага была распрацавана і задума сумеснага вучэння з воінскімі кантынгентамі КСАР «Узаемадзеянне-2013», - становішча развіваецца на фоне адпрацоўкі задач сумеснага стратэгічнага расійска-беларускага вучэння «Захад-2013», якое пройдзе з 20 па 26 верасня.
У аснову задумы вучэння пакладзены адзін з варыянтаў развіцця ваенна-палітычнай абстаноўкі ў выпадку пранікнення на тэрыторыю ўмоўнай дзяржавы-члена АДКБ экстрэмісцкіх груп, якія ставяць сваёй мэтай правядзенне тэрарыстычных актаў і дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне.
Вучэнні пройдуць у тры этапы. Упершыню на вучэннях КСАР АДКБ «Узаемадзеянне-2013» будзе адпрацоўвацца дэсантаванне парашутным спосабам самаходных артылерыйскіх установак.
Выдзеленыя дзяржавамі-сябрамі АДКБ для ўдзелу ва «Узаемадзеянне-2013» воінскія часці ўжо пачалі прыбываць у палявы лагер і на палігон недалёка ад гарадоў Бабруйск і Асіповічы.