- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З 6 па 9 жніўня ў адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ) інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правяла інспекцыі дзвюх воінскіх часцей узброеных сіл Рэспублікі Польшча, якія з'яўляюцца аб'ектамі кантролю ў адпаведнасці з палажэннямі ДЗУСЕ.
У ходзе інспекцый была пацверджана адпаведнасць наяўнасці абмежаваных дагаворам узбраенняў і ваеннай тэхнікі на правяраемых аб'ектах кантролю іх абвешчанай колькасці.
У складзе інспекцыйнай групы Рэспублікі Беларусь у правядзенні інспекцый прынялі ўдзел па адным прадстаўніку узброеных сіл Рэспублікі Казахстан і Украіны.