- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя назначэнні ў кіраўніцтве Міністэрства абароны і Узброеных Сіл.
Генерал-маёр Вадзім Сураў назначаны намеснікам Міністра абароны. Ён вызвалены ад пасады камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.
Генерал-маёр Уладзімір Купрыянюк назначаны першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл. Ён вызвалены ад пасады начальніка галоўнага разведвальнага ўпраўлення — намесніка начальніка Генеральнага штаба. На адпаведную пасаду назначаны палкоўнік Аляксей Хузяхметаў.
Палкоўнік Сяргей Томчык узначаліў Галоўную ваенную інспекцыю УС.
Палкоўнік Андрэй Фалынскоў назначаны першым намеснікам начальніка ўзбраення Узброеных Сіл — начальнікам штаба ўзбраення.