Міністр абароны Беларусі ўручыў пагоны палкоўніка ваеннаслужачым Узброеных Сіл

Міністр абароны Беларусі ўручыў пагоны палкоўніка ваеннаслужачым Узброеных Сіл

Урачыстая цырымонія адбылася ў Цэнтральным Доме афіцэраў. У Год беларускай жанчыны шэрагі палкоўнікаў папоўніла намеснік начальніка 432-га Галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра — начальнік кансультацыйна-дыягнастычнага цэнтра Алена Паўліченка.

Кіраўнік ваеннага ведамства генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін павіншаваў афіцэраў з чарговым воінскім званнем:

«Кожны, хто стаіць у гэтым страі, усё сваё жыццё прысвяціў высакароднай і адказнай справе высокага служэння нашай Айчыне, умацаванню ваеннай бяспекі краіны.

Незалежнасць дзяржавы, спакойная і мірная праца грамадзян Беларусі — гэта каштоўнасці, якія неабходна абараняць кожны дзень і кожную хвіліну. Сёння гэта адчуваецца асабліва востра. І вы з гонарам штодня спраўляецеся з гэтай свяшчэннай місіяй.

Наш беларускі народ давярае сваёй арміі самае дарагое — мірнае неба над Рэспублікай Беларусь.

Гэта найвышэйшы давер, і мы абавязаны яго апраўдаць. Гэта наша найважнейшая першасная задача, у дасягненне якой кожны прысутны павінен, не пачываючы на лаўрах, і надалей уносіць максімальны ўклад».

Фота Арцёма Берасценя, «Ваяр»