- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў выпрабавальны палігон Інстытута парашковай металургіі імя акадэміка А.В.Романа, дзе яму прадставілі распрацоўкі Нацыянальнай акадэміі навук грамадзянскага і ваеннага прызначэння. Кіраўніку дзяржавы далажылі аб перспектыўных распрацоўках НАН Беларусі, накіраваных на ўмацаванне тэхналагічнага суверэнітэту.
У сумеснай рабоце вучоных і ваенных Галоўнакамандуючы нацэліў службовых асоб на вынік. У ваеннай сферы адна з актуальных сёння задач, як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, — «абнуліць беспілотнікі». Гэта значыць, распрацаваць такія сродкі, якія дазволяць гарантавана і эфектыўна з імі змагацца. Прэзідэнт агледзеў узоры беспілотных лятальных апаратаў. Ён падкрэсліў, што прадукцыя павінна быць актуальнай і запатрабаванай: «Калі мы разумеем, што нам патрэбныя беспілотнікі новага пакалення. Трэба разумець, якія нам патрэбныя».
Таксама Кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі выпрабаванні высокаэнергетычных выбуховых рэчываў, аўтамабільную тэхніку ў абароненым выкананні, сродкі бронеаховы і спецыяльнай амуніцыі, сродкі выяўлення, суправаджэння і знішчэння БПЛА.
Фота з афіцыйнага сайта Прэзідэнта Беларусі, тэлеграм-канала «Пул Первого», Арцёма Берасценя