Штогадовыя заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці

Штогадовыя заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці

З 29 верасня па 2 кастрычніка пад кіраўніцтвам старшынь абласных выканаўчых камітэтаў праводзяцца штогадовыя заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці.

Мэта — удасканаленне зладжанасці дзеянняў работнікаў мясцовых органаў кіравання і арганізацый у ходзе фарміравання тэрытарыяльных войск і атрадаў народнага апалчэння.

У ходзе заняткаў пройдуць тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы, на якіх асаблівая ўвага будзе нададзена індывідуальнай і сумеснай падрыхтоўцы службовых асоб выканкамаў, ваенных камісарыятаў, арганізацый, а таксама ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войск.

У Віцебскай і Гомельскай абласцях заняткі пройдуць з 13 па 16 кастрычніка.