У 432-м ГВКМЦ праведзена першая складаная рэканструктыўная аперацыя з выкарыстаннем новага аперацыйнага мікраскопа

 У 432-м ГВКМЦ праведзена першая складаная рэканструктыўная аперацыя з выкарыстаннем новага аперацыйнага мікраскопа

У 432-м Галоўным ваенным клінічным медыцынскім цэнтры праведзена першая складаная рэканструктыўная аперацыя з выкарыстаннем новага аперацыйнага мікраскопа.

З яго дапамогай галоўны няштатны траўматолаг Міністэрства абароны, начальнік 2-га траўматалагічнага аддзялення падпалкоўнік медыцынскай службы Канстанцін Фёдараў аднавіў прамянёвую артэрыю ваеннаслужачага.

Увод мікраскопа Zumax у эксплуатацыю — важны этап у аснашчэнні ваенных арганізацый аховы здароўя высокатэхналагічным абсталяваннем. Павелічэнне да 18,5 раза і магчымасць адначасовай работы трох хірургаў дазваляюць выконваць складаныя ўмяшанні з высокай дакладнасцю. Абсталяванне пашырае магчымасці ваенных медыкаў не толькі ў траўматалогіі, але і ў нейрахірургіі, уралогіі і іншых напрамках.

Фота з архіва ваеннага інфармацыйнага агенцтва «Ваяр»