Віншаванні з Днём Ваенна-паветраных сіл

Віншаванні з Днём Ваенна-паветраных сіл

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў Ваенна-паветраных сіл са святам — Днём Ваенна-паветраных сіл.

«Гісторыя айчыннай авіяцыі — гэта мноства старонак пра доблесць, мужнасць і стойкасць герояў у гады Вялікай Айчыннай вайны, у небе Афганістана і іншых гарачых кропках, а таксама ў ходзе ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, — адзначыў Кіраўнік дзяржавы. — Свята захоўваючы пераможныя традыцыі ветэранаў, авіяцыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь сёння працягвае дынамічна развівацца, асвойваючы новыя тэхналогіі і вопыт прымянення авіяцыйнай тэхнікі ва ўмовах сучасных канфліктаў».

Прэзідэнт звярнуў увагу, што асновай асноў гэтага важнага роду войск застаюцца людзі, адданыя сваёй справе, — высокакласныя спецыялісты ад радавога да генерала, якія кожны дзень сваёй працай прымнажаюць моц беларускай ваеннай авіяцыі.

«Перакананы, што вы і надалей будзеце заставацца адной з галоўных апор нашай арміі, надзейнымі абаронцамі мірнага неба, гарантамі бяспекі і суверэнітэту краіны. Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, бадзёрасці і аптымізму. Няхай у вашых сем'ях пануюць дабрабыт і згода, а кожны дзень прыносіць новыя поспехі і дасягненні на карысць роднай Беларусі», — пажадаў Аляксандр Лукашэнка.

Віншаванне Міністра абароны Рэспублікі Беларусь з Днём Ваенна-паветраных сіл

Таварышы салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры!

Паважаныя ветэраны!

16 жніўня 2026 года ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень Ваенна-паветраных сіл.

Гісторыя Ваенна-паветраных сіл мае нямала слаўных старонак. Найбольш яркія з іх напісаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, калі ваенныя лётчыкі, праяўляючы гераізм у барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, збілі дзясяткі тысяч варожых самалётаў, здзейснілі сотні паветраных таранаў.

Беларуская зямля выхавала многіх паветраных асаў — у тым ліку двойчы Герояў Савецкага Саюза Сяргея Грыцаўца і Паўла Галавачова. Пераможныя традыцыі тых вогненных гадоў з'яўляюцца адным з галоўных духоўных стрыжняў нашых Узброеных Сіл.

Залатымі літарамі ў гісторыю авіяцыі ўпісаны імёны нашых суайчыннікаў — славутага авіяцыйнага канструктара Паўла Сухога, лётчыкаў-касманаўтаў Пятра Клімука і Уладзіміра Кавалёнка, Герояў Рэспублікі Беларусь падпалкоўніка Уладзіміра Карвата, маёра Андрэя Нічыпорчыка і лейтэнанта Мікіты Куканенкі.

Сучаснае пакаленне воінаў Ваенна-паветраных сіл арміі суверэннай Беларусі годна працягвае слаўныя баявыя традыцыі сваіх гераічных папярэднікаў, паспяхова асвойваючы і эксплуатуючы найноўшыя ўзоры авіяцыйнай тэхнікі, на самым высокім узроўні выконваючы складаныя задачы, якія стаяць перад імі.

Віншую воінаў-авіятараў, грамадзянскі персанал і ветэранаў авіяцыйных воінскіх часцей з прафесійным святам — Днём Ваенна-паветраных сіл.

Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, чыстага неба і новых поспехаў у працы і службе на карысць Рэспублікі Беларусь.

Міністр абароны Рэспублікі Беларусь

генерал-лейтэнант В. Г. Хрэнін