3 ліпеня ў Мінску ваенныя разгорнуць 12 ваенна-тэматычных пляцовак

3 ліпеня ў Мінску ваенныя разгорнуць 12 ваенна-тэматычных пляцовак

3 ліпеня ў Мінску ваенныя разгорнуць 12 ваенна-тэматычных пляцовак з тэхнікай, рэтра-экспазіцыяй і інтэрактыўнымі зонамі для ўсёй сям'і.

Пра тое, што падрыхтавала Міністэрства абароны ў дзень свята для мінчан і гасцей сталіцы, расказаў начальнік аддзела ўпраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны палкоўнік Аляксандр Кісель:

«У гэтыя дні ўся краіна рыхтуецца да галоўнага дзяржаўнага свята — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Ваеннае ведамства традыцыйна выступае адным з галоўных арганізатараў урачыстых мерапрыемстваў.

Асабовым складам Узброеных Сіл падрыхтавана шырокая святочная праграма, якая ахопіць усе рэгіёны краіны ў пунктах дыслакацыі злучэнняў і воінскіх часцей. Асаблівай папулярнасцю, асабліва ў юных беларусаў, карыстаюцца ваенна-тэматычныя пляцоўкі».

Дзе будуць разгорнуты пляцоўкі ў Мінску:

– парк Перамогі;

– парк імя Максіма Горкага;

– парк імя Міхаіла Паўлава;

– парк імя Уга Чавеса;

– парк Курасоўшчына;

– Лошыцкі парк;

– пляцоўка каля «Чыжоўка-Арэны»;

– сквер імя Мулявіна;

– пляцоўкі каля «Першага Нацыянальнага гандлёвага дома»;

– Яблыневы сквер;

– стадыён ваеннага гарадка мікрараёна Уручча;

– мемарыяльны комплекс «Курган Славы».

Ваеннай тэхнікі будзе ў два разы больш, чым у мінулым годзе, — да 80 адзінак.

Як адзначыў палкоўнік Аляксандр Кісель:

«Асаблівы сюрпрыз чакае наведвальнікаў у Парку Перамогі. Акрамя сучасных машын, госці змогуць убачыць грандыёзную выстаўку ваеннай рэтратэхнікі. Гледачам прадставяць унікальныя ўзоры савецкай інжынернай думкі 30-х гадоў мінулага стагоддзя, удзельнікаў першых бітваў: два легендарныя танкі Т-26, магутны сярэдні танк Т-28, колава-гусенічныя быстраходныя танкі БТ-2 і БТ-7, адзіны ў свеце захаваны арыгінальны цяжкі пяцівежавы танк Т-35, а таксама, вядома, адзін з галоўных сімвалаў Перамогі — Т-34.

Праграма работы пляцовак таксама ўключае дэманстрацыю найноўшых узораў формы адзення і экіпіроўкі, работу фотазон і трэнажораў, прафарыентацыйныя лакацыі, ваенна-спартыўныя конкурсы і выстаўкі музейных экспанатаў. Госці ўбачаць работу кінолагаў са службовымі сабакамі, змогуць атрымаць асалоду ад выступленняў ваенных аркестраў і творчых калектываў. Традыцыйна ваеннаслужачыя будуць частаваць усіх ахвотных салдацкай кашай».

Запрашаем усіх беларусаў і гасцей краіны 3 ліпеня адзначыць свята разам.

Алег Шышлоўскі, «Ваяр», фота Паліны Дзегцяровай.