- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У рамках рабочага візіту ў Азербайджанскую Рэспубліку начальнік упраўлення службы войск Узброеных Сіл палкоўнік Дзмітрый Жукоўскі правёў сустрэчу з начальнікам Галоўнага ўпраўлення ўнутранай бяспекі і расследаванняў Міністэрства абароны Азербайджана генерал-маёрам Азерам Ібрагімавым, а таксама з намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення ўнутранай бяспекі і расследаванняў Міністэрства абароны Азербайджана — начальнікам Упраўлення ваеннай паліцыі генерал-маёрам Эльгюнам Аліевым.
Падчас візіту беларуская дэлегацыя абмеркавала з азербайджанскімі калегамі пытанні двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва ў галіне арганізацыі службы войск, забеспячэння правапарадку і аховы ваенных аб’ектаў.
Фота з архіва ўпраўлення службы войск Узброеных Сіл.