- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У ноч на 22 чэрвеня ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
Для Брэста 22 чэрвеня — асаблівая дата. Менавіта тут у першыя гадзіны Вялікай Айчыннай вайны пачалося гераічнае супраціўленне ворагу. У гэтую ноч у Брэсцкую крэпасць прыбылі жыхары розных рэгіёнаў Беларусі і замежныя госці.
Праграма пачалася з паказу спектакля «Брэсцкая крэпасць», які ўзнавіў падзеі першых гадзін вайны.
Цэнтральнай падзеяй стаў мітынг-рэквіем. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка зачытаў зварот Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх аб’яднанняў, духавенства, дэлегацый замежных дзяржаў, працоўных калектываў і Узброеных Сіл. Удзельнікі ўсклалі вянкі і кветкі да Вечнага агню і пліт некропаля, ушанавалі памяць абаронцаў Айчыны.
Працягам памятных мерапрыемстваў стала маштабная ваенна-гістарычная рэканструкцыя «22 чэрвеня 1941 года. Брэсцкая крэпасць», якая аб’яднала каля 900 рэканструктараў з пяці краін.
Алег Шышлоўскі, «Ваяр», фота аўтара.