- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У Цэнтральным Доме афіцэраў адбыўся ўрачысты сход з нагоды 105-годдзя «Беларускай ваеннай газеты. У славу Радзімы».
З юбілеем легендарнага выдання ветэранаў, дзеючых ваенкораў і ўсіх, дзякуючы каму чарговы нумар газеты выходзіць у свет, павіншавалі ганаровыя госці.
Сярод іх — памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Леанід Касінскі, першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Кунцэвіч, саветнік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Сяргей Купрык і старшыня БСЖ Андрэй Крывашэеў.
Генерал-маёр Леанід Касінскі павіншаваў калектыў выдання, адзначыўшы яго асаблівую ролю і шматгадовую гісторыю:
«Сёння ва ўсім свеце можна па пальцах пералічыць выданні з такой феноменальнай гісторыяй. Газета піша гісторыю краіны, народа, яе абаронцаў. Яна працуе ў вельмі важным сегменце — ваеннай бяспекі дзяржавы. І значнасць газеты даўно выйшла за рамкі ведамаснай.
Вы з’яўляецеся надзейным баявым штыком у сістэме ідэалагічнай работы, у сістэме інфармацыйнай вайны. Асабліва ў гэты перыяд, калі супраць нас развязана самая жорсткая інфармацыйная вайна. Мы расцём, развіваемся. І за апошнія гады зрабілі вельмі шмат: газета прысутнічае ў сегменце інтэрнэту, выконвае мерапрыемствы па патрыятычным выхаванні падрастаючай моладзі. Велізарная колькасць узаемадзейнічаючых выданняў.
Газета сапраўды за апошні час вырасла, далей развіваецца і заваёўвае свой сегмент. Яна сёння вядзе не толькі абарончую палітыку, выступаючы супраць тых, хто нас не любіць — газета актыўна наступае».
Яркім падарункам для віноўнікаў урачыстасці стала выступленне заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».
Фота Паліны Дзегцяровай і Уладзіміра Блінова