- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Сёння Беларусь сустракае маштабную акцыю «Адзінства ў памяці. Сіла ў подзвігу!», арганізаваную Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Расійскай Федэрацыі.
На чыгуначны вакзал «Орша-Цэнтральная» прыбыў агітацыйны цягнік. Гэта не проста чыгуначны састаў, а сапраўдны музей і буйная інтэрактыўная пляцоўка на колах.
У ходзе мерапрыемства кожны жадаючы можа азнаёміцца з экспазіцыяй агітацыйнага цягніка (якая ўключае сем тэматычных вагонаў), выстаўкай узбраення і ваеннай тэхнікі ад ваенааслужачых ССА, выставачнымі экспазіцыямі ў будынку вакзала (на прывакзальнай плошчы). Выступленні для наведвальнікаў падрыхтавалі і творчыя калектывы.
Пасля ўрачыстага мітынгу ўдзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да помніка Герою Савецкага Саюза К.С. Заслонаву. Затым ганаровыя госці агледзелі экспазіцыю цягніка. Пасля гэтага для ўдзельнікаў акцыі была арганізавана экскурсія ў Ваенна-гістарычны музей імя Героя Савецкага Саюза К.С. Заслонава.
Урачыстую атмасферу ствараюць творчыя калектывы з Расійскай Федэрацыі, а таксама прадстаўнікі Аршанскага раённага цэнтра культуры і Аршанскага Гарадскога палаца культуры.
Заўтра ў 9.30 цягнік прыбудзе на чыгуначны вакзал «Баранавічы – Палескія», дзе пройдзе аналагічнае мерапрыемства.
Намеснік начальніка галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі генерал-лейтэнант Алег Масееў:
– У гэтым годзе на пасяджэнні сумеснай Калегіі міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі было прынята рашэнне аб правядзенні гэтай агітацыйна-прапагандысцкай акцыі. Мы 10 гадоў гэтую акцыю праводзілі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, па рэгіёнах. А у гэтым годзе пры падтрымцы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь праводзім яе ў міжнародным фармаце, у гарадах Расіі і Беларусі. Сімвалічна, што рух наш цягнік пачаў 15 чэрвеня з Беларускага вакзала.
Я вязу з сабой наказ ад нашага ветэрана Вялікай Айчыннай вайны беларускім ветэранам. Усё гэта будзе афіцыйна перададзена на Брэсцкай зямлі, калі мы будзем браць часцінку Вечнага агню. І для закладкі перадаем яшчэ пасланне нашчадкам ад нашых ветэранаў.
Састаў цягніка прадстаўляе сем тэматычных вагонаў, а таксама дзве платформы, на якіх выстаўлена баявая тэхніка часоў Вялікай Айчыннай вайны: танк Т-34, баявая машына БМ-13 (легендарная «Кацюша») і гаўбіца М-30.
Адзін з вагонаў прысвечаны Саюзнай дзяржаве. Тут прадстаўлены экспанаты з сумесных вучэнняў узброеных сіл Расіі і Беларусі, нашых сумесных мерапрыемстваў. Тут таксама прадстаўлена фотавыстаўка.
Далей вагоны ў нас прысвечаны беларускай і расійскай моладзі – як спадчыннікам перамогі. Для дзяцей прапануюцца інтэрактыўныя гульні. Адна з іх прадастаўлена ДТСААФ Расіі – гэта цір. Прычым у ім закладзена цікавая праграма – «Вызваленне Брэсцкай крэпасці». Гэтыя хлопцы з электроннай зброяй могуць адчуць сябе ўдзельнікамі вызвалення Брэсцкай крэпасці.
Далей у нас прадстаўлены тэматычныя вагоны, прысвечаныя гісторыі зараджэння нацызму, фашызму. Ёсць вельмі цікавыя факты.
Таксама прадстаўлены вагон-часцінка музейна-храмавага комплексу, які ў нас разгорнуты на тэрыторыі парку Патрыёт пад Масквой. І ў гэтым вагоне мы пастараліся разгарнуць тры тэрміналы. Гэта тэрміналы з інфармацыяй пра сваякоў-франтавікоў. Ёсць магчымасць падысці, набраць прозвішча, імя, імя па бацьку – высвечваецца, калі ёсць, фатаграфія, і ўсе дадзеныя аб воіне. Калі інфармацыі няма, у нас ёсць магчымасць зайсці на сайт і даць ўсю неабходную інфармацыю, база пастаянна папаўняецца, удасканальваецца.
Ёсць таксама тэматычны вагон, прысвечаны сучасным узброеным сілам Расіі і Беларусі.
Тэма Вялікай Айчыннай вайны заўсёды важная для нас: незалежна ад таго, юбілей гэта ці не юбілей, мы заўсёды пра гэта памятаем і кожны год традыцыйна праводзім мерапрыемствы з прыцягненнем дзяцей, моладзі, каб уцягнуць іх у гэтую дзейнасць. Таму што памяць павінна быць пастаянна з намі. І знішчыць яе раўнасільна таму, каб, на жаль, прайграць усё.
Таму мы разам вядзем вайну супраць таго, хто спрабуе ачарніць нашу з вамі гісторыю.
Старшы лейтэнант Яўген Лапушка, «Ваяр», фота аўтара