У рамках навучальнага збору тэрытарыяльных войск Лепельскага і Чашніцкага раёнаў пройдзе КШВ

У рамках навучальнага збору тэрытарыяльных войск Лепельскага і Чашніцкага раёнаў пройдзе КШВ

З 31 мая па 2 чэрвеня ў рамках навучальнага збору тэрытарыяльных войск Лепельскага і Чашніцкага раёнаў пройдзе камандна-штабное вучэнне.

Мэты вучэння:

– удасканаленне навыкаў афіцэраў па кіраўніцтву падначаленымі сіламі тэрытарыяльнай абароны;

– навучанне асабовага складу зладжаным дзеянням пры вырашэнні задач тэрытарыяльнай абароны.

Асноўная ўвага будзе удзелена прымяненню тэрытарыяльных войскаў сумесна з органамі ўнутраных спраў і атрадамі народнага апалчэння ў ходзе забеспячэння ваеннага становішча і барацьбы з дыверсійнымі групамі праціўніка.