- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У ваенна – паветраных сілах і войсках супрацьпаветранай абароны пад кіраўніцтвам намесніка камандуючага ВПС і войскамі СПА – начальніка авіяцыі завяршылася лётна-тактычнае вучэнне.
Намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА — начальнік авіяцыі палкоўнік Аляксандр Бяляеў:
— У лётна-тактычным вучэнні былі задзейнічаны тры авіяцыйныя базы. Асаблівасцю дадзенага вучэння стала тое, што мы ўпершыню адпрацоўваецца шэраг нестандартных задач.
У першую чаргу гэта перабазіраванне авіяцыі на аператыўныя аэрадромы і палёты па кантрольных цэлях. Было задзейнічана вялікая колькасць авіяцыі — адначасова ў паветры прысутнічала звыш 30 паветраных судоў, што ўяўляла пэўную цікавасць для пунктаў навядзення авіяцыі, таму як нячаста даводзіцца сутыкацца з такой колькасцю кантрольных цэлей. Яшчэ яна асаблівасць вучэння – масавыя палёты на палігон у начных умовах ва ўзаемадзеянні трох авіяцыйных воінскіх часцей. Таксама адбылася работа з баявым прымяненнем на авіяцыйных палігонах, былі задзейнічаны перадавыя авіяцыйныя наводчыкі, якія ажыццяўлялі навядзенне анлайн, а таксама кіраванне паветранымі судамі, у тым ліку і па закрытых каналах сувязі.
У вучэнні прынялі ўдзел зенітныя ракетныя войскі. У кожным вылеце арганізоўваліся дуэльныя сітуацыі: зенітным ракетным войскам стаяла задача на знішчэнне ўдарных груп, а ударным групам — на абыход зон паражэння. Яшчэ адна асаблівасць — адпрацоўка дуэльных сітуацый знішчальнай авіяцыі. Быў прызначаны камандзір падраздзялення, які адказваў за праціўніка. Яму стаяла задача па знішчэнні ўдарных груп. І адпаведна камандзіру авіяцыйнай базы была пастаўлена задача на прыкрыццё гэтых ударных груп. Гэтыя пытанні рэальна адпрацоўваліся ў кожным вылеце. Знішчальнікі «ваявалі» супраць знішчальнікаў, разыгрывалі толькі далёкія паветраныя баі — усё як у жыцці. Стараемся дзейнічаць ва ўмовах, максімальна набліжаных да баявых.
Да вучэння таксама была прыцягнута вялікая колькасць ваеннаслужачых ад Заходняга і Паўночна-Заходняга аператыўных камандаванняў, сіл спецыяльных аперацый.
Вучэнне атрымалася цікавымі і маштабнымі. Цяпер галоўная задача нашага штаба — падрыхтаваць яго дакладны і поўны разбор.
Падпалкоўнік Аляксандр Палітаеў, «Ваяр», фота аўтара