Заключны этап камандна-штабнога вучэння

Заключны этап камандна-штабнога вучэння

У ходзе заключнага этапу камандна-штабнога вучэння падраздзяленні тылу адпрацавалі задачы па аднаўленні руху праз бар’ерны рубеж.

Ваеннаслужачыя аднавілі разбураны аб’ект з выкарыстаннем штатнага моста і забяспечылі яго ахову і абарону ад БЛА (беспілотных лятальных апаратаў) умоўнага праціўніка.

Падпалкоўнік Аляксандр Палітаеў, «Ваяр», фота з архіва 36 дмастбр