Прадстаўнікі замежнага ваенна-дыпламатычнага корпуса наведалі прыгранічныя аб’екты

Прадстаўнікі замежнага ваенна-дыпламатычнага корпуса наведалі прыгранічныя аб’екты

Акрэдытаваныя ў Беларусі прадстаўнікі замежнага ваенна-дыпламатычнага корпуса з 11 краін наведалі прыгранічныя аб’екты на беларуска-польскім напрамку.

У дзеючым міжнародным аўтадарожным пункце пропуску «Брэст» ваенныя аташэ азнаёміліся з інфраструктурай і тэхнічным абсталяваннем. Таксама дэлегацыі паказалі пешаходны пункт пропуску «Перароў» у Белавежскай пушчы, работа якога прыпынена праз пазіцыю польскага боку.

Падчас візіту ваенныя прадстаўнікі змаглі пераканацца ў міралюбівым характары Беларусі і адсутнасці схаванай ваеннай дзейнасці каля граніцы.

Па выніках паездкі дыпламаты адзначылі гатоўнасць Беларусі да канструктыўнага дыялогу.

Фото: Владимир Блинов, «Ваяр»

Фота: Уладзімір Бліноў, «Ваяр»