- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З 12 мая пачынаюцца планавыя вучэбныя зборы з ваеннаабавязанымі, прызначанымі для камплектавання тэрытарыяльных войск Лепельскага і Чашніцкага раёнаў Віцебскай вобласці.
На зборы плануецца правесці комплекс мабілізацыйных мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны і воінскіх часцей тэрытарыяльных войск:
- прыём ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войск і іх усебаковае забеспячэнне з задзейнічаннем мясцовай базы мабілізацыйнага разгортвання;
- аднаўленне навыкаў каманднага саставу тэрытарыяльных войск у кіраванні падначаленымі;
- падрыхтоўка ваеннаабавязаных да выканання задач тэрытарыяльнай абароны.
Падрыхтоўка ваеннаабавязаных будзе накіравана на навучанне ўзгодненым сумесным дзеянням з супрацоўнікамі тэрытарыяльных органаў унутраных спраў і добраахвотнікамі народнага апалчэння пры выкананні задач тэрытарыяльнай абароны.