- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У Мінску прайшлі святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Цырымонія ўшанавання дзяржаўных сімвалаў з удзелам прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына прайшла ў Мінску на плошчы Дзяржаўнага сцяга.
Ва ўрачыстасці актыўны ўдзел прынялі прадстаўнікі моладзі, ваенна-патрыятычных класаў і клубаў, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, а таксама ваеннаслужачых Узброеных Сіл — Міністр абароны генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін, афіцэры і курсанты вышэйшых ваенных навучальных устаноў.
Традыцыйна ваеннаслужачыя роты ганаровай варты ўнеслі сімвалы краіны на плошчу Дзяржаўнага сцяга. На чале шэсця ішлі і задавалі тон сувораўцы з барабанамі.
Кульмінацыяй святочнай цырымоніі стала масавая музычная кампазіцыя»час новых перамог».
Таксама сотні беларусаў пранеслі велізарнае палотнішча
Дзяржаўнага сцяга па праспекце Пераможцаў. Аналагічныя шэсці пройдуць ва ўсіх абласных цэнтрах краіны.
Яўген Лапушка, фота Арцёма Берасценя, «ВАЯР»