- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Пад кіраўніцтвам начальніка галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны палкоўніка Івана Міціна прайшоў метадычны збор з начальнікамі кадравых органаў Узброеных Сіл.
Мэта — удасканаленне метадаў і парадку выканання задач па арганізацыі і вядзенню кадравай работы, а таксама выпрацоўка адзінага разумення ва ўжыванні палажэнняў нарматыўна-прававых актаў пры выкананні сваіх функцыянальных абавязкаў.
На зборы асаблівая ўвага ўдзелена вынікам аналізу камплектавання пасад афіцэраў і прапаршчыкаў пры прывядзенні воінскіх часцей і падраздзяленняў у вышэйшыя ступені баявой гатоўнасці, у тым ліку з улікам вынікаў праведзеных комплексных праверак баявой гатоўнасці Узброеных Сіл. Таксама разгледжаны пытанні працы з рэзервам ваенных кадраў і асаблівасці пры звальненні афіцэраў і прапаршчыкаў у запас.
Лейтэнант Анастасія Гакоціна, «Ваяр» , фота аўтара