- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У Ваеннай акадэміі Беларусі стартаваў Міжнародны ваенна-навуковы форум «Ваенная бяспека дзяржавы: нацыянальны, рэгіянальны і міжнародны аспекты».
У форуме прымаюць удзел прадстаўнікі структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі, Расіі, Узбекістана, Казахстана, Кыргызстана, Сербіі і В’етнама.
Да ўдзельнікаў форуму звярнуўся начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Павел Муравейка.
Ён адзначыў важнасць навукова-тэхнічнага прагрэсу ў забеспячэнні ваеннай бяспекі дзяржаў і выказаў упэўненасць у тым, што работа форуму стане ўкладам ва ўмацаванне даверу і фарміраванне новых падыходаў да забеспячэння міжнароднай і нацыянальнай бяспекі.
Удзельнікі форуму азнаёміліся з вучэбна-матэрыяльнай базай Ваеннай акадэміі і дасягненнямі курсантаў і афіцэраў у навуковай сферы.
Капітан Канстанцін Бяляўскі, «Ваяр», фота Уладзіміра Блінова