- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Прадстаўнікі Узброеных Сіл Беларусі на чале з камандуючым Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны генерал-маёрам Андрэем Лук’яновічам прымаюць удзел у пасяджэнні Каардынацыйнага Камітэта па пытаннях супрацьпаветранай абароны пры Савеце міністраў абароны дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое праходзіць у Ташкенце.
На пасяджэнні разглядаюцца пытанні абмену вопытам процідзеяння БЛА ў розных умовах абстаноўкі, абмяркоўваецца ваенна-палітычная сітуацыя і пагрозы бяспецы паветранай прасторы, а таксама актуальныя кірункі даследаванняў у галіне супрацьпаветранай абароны дзяржаў-удзельніц СНД.
Фота з тэлеграм-канала Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь