Генерал-маёр Павел Муравейка прыняў удзел у пасяджэнні Ваеннага камітэта АДКБ, якое праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі

Генерал-маёр Павел Муравейка прыняў удзел у пасяджэнні Ваеннага камітэта АДКБ, якое праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі

Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Павел Муравейка прыняў удзел у пасяджэнні Ваеннага камітэта АДКБ, якое праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнікі генеральных штабоў узброеных сіл дзяржаў — членаў АДКБ, начальнік Аб’яднанага штаба арганізацыі генерал-палкоўнік Андрэй Сердзюкоў і намеснік Генеральнага сакратара АДКБ Мірлан Тургунбекаў.

У ходзе пасяджэння бакі абмеркавалі ваенна-палітычную абстаноўку ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі АДКБ.

Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёр Павел Муравейка праінфармаваў удзельнікаў пасяджэння аб выкліках і пагрозах ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне.

На парадку дня былі абмеркаваны прыярытэтныя кірункі дзейнасці АДКБ у ваеннай сферы, прапанаваныя Расійскай Федэрацыяй на перыяд яе старшынства ў Арганізацыі ў 2026 годзе, і меры па іх рэалізацыі.

Падведзены вынікі сумеснай падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ у 2025 годзе, агучаны задачы на 2026 год.

Удзельнікі відэаканферэнцыі закранулі пытанні ўдасканалення сістэмы кіравання кампанентаў Войск (Калектыўных сіл) АДКБ, абмеркавалі вопыт і практыку ўдзелу Узброеных Сіл Рэспублікі Казахстан у місіі «Сілы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па назіранні за раз’яднаннем».

Прынятыя ў рамках пасяджэння рашэнні спрыяюць развіццю і ўмацаванню ваеннага складніка АДКБ з улікам нацыянальных інтарэсаў і прыярытэтаў бакоў.

Фота Арцёма Берасценя і Яўгена Лапушкі