- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Сёння пад кіраўніцтвам Міністра абароны Беларусі генерал-лейтэнанта Віктара Хрэніна прайшоў першы этап падвядзення вынікаў комплекснай праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі аператыўных аб’яднанняў, злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл, структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны, Генеральнага штаба Узброеных Сіл і Узброеных Сіл, а таксама ваенных камісарыятаў.
У ходзе падвядзення вынікаў праведзены дэталёвы разбор органаў ваеннага кіравання і дзеянняў войск з акцэнтам на іх гатоўнасць ва ўстаноўленыя тэрміны выканаць пастаўленыя задачы па прызначэнні.
Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін:
«Адзначу, што падобнага маштабу праверка была арганізавана і праведзена ў некалькі этапаў. У сучасных умовах першарадную важнасць набывае гатоўнасць нашай краіны, нас з вамі, да ўзброенай абароны свайго суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці.
Як адзначыў у адным з нядаўніх выступленняў Кіраўнік нашай дзяржавы, народ Беларусі павінен быць упэўнены ў поўнай здольнасці Узброеных Сіл забяспечыць ваенную бяспеку дзяржавы.
Галоўная мэта — вызначыць гатоўнасць і здольнасць кіравання аператыўнага камандавання, падпарадкаваных воінскіх часцей сувязі, аховы і абслугоўвання, а таксама асобнай механізаванай брыгады ажыццявіць перавод з мірнага на ваенны час і выканаць пастаўленыя задачы.
Асаблівая ўвага ўдзялялася пытанню павышэння жывучасці падраздзяленняў ва ўмовах актыўных дзеянняў дыверсійна-разведвальных груп праціўніка, беспілотнай авіяцыі.
Праведзеная праверка мела шэраг асаблівасцей. У прыватнасці, упершыню праверачныя мерапрыемствы завяршыліся правядзеннем комплекснага вучэння з аб’яднаннем».
Фота Яўгена Лапушкі і Уладзіміра Блінова