Працягваецца трэніроўка па кіраванні фарміраваннем тэрытарыяльных войск Рэспублікі Беларусь

Працягваецца трэніроўка па кіраванні фарміраваннем тэрытарыяльных войск Рэспублікі Беларусь

У першы дзень рабочыя групы выканаўчых камітэтаў, адказныя за пытанні тэрытарыяльнай абароны, вывучылі атрыманую задачу, ацанілі абстаноўку, удакладнілі раней прынятыя рашэнні, разгарнулі і падрыхтавалі да работы групы кіравання фарміраваннем.

Сёння кіраўніцтвам трэніроўкі будзе створана цікавая, у меру складаная вучэбная абстаноўка, у якой службовыя асобы выканкамаў практычна адпрацуюць задачы кіравання фарміраваннем.