У Беларусь з афіцыйным візітам прыбыў Міністр абароны Кыргызскай Рэспублікі

У Беларусь з афіцыйным візітам прыбыў Міністр абароны Кыргызскай Рэспублікі

У Беларусь з афіцыйным візітам прыбыў Міністр абароны Кыргызскай Рэспублікі генерал-маёр Руслан Мукамбетаў.

Па беларускай традыцыі гасціннасці высокага госця сустракаюць з хлебам-соллю — у знак павагі, адкрытасці і добрых намераў да развіцця партнёрства.

У плане візіту — знаёмства з сістэмай падрыхтоўкі ваенных кадраў, наведванне адной з воінскіх часцей і сустрэча кіраўнікоў абаронных ведамстваў дзвюх краін, на якой плануецца абмеркаваць развіццё двухбаковага супрацоўніцтва.

***

Дэлегацыя на чале з Міністрам абароны Кыргызскай Рэспублікі генерал-маёрам Русланам Мукамбетавым наведала факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Беларусі.

Госці азнаёміліся са структурай, задачамі і сістэмай падрыхтоўкі ваенных кадраў, пасля чаго абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў сферы адукацыі з прадстаўнікамі беларускага ваеннага ведамства.

Фота Уладзіміра Блінова