- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У рамках правядзення комплекснага вучэння з войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін уручыў афіцэрам-запаснікам пагоны. Іх атрымалі тыя, каму прысвоены чарговыя воінскія званні.
***
Каментарый начальніка харчовай службы лейтэнанта запасу Паўла Рагачоўскага:
– Я з Гродна, там і вырас. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, паралельна адвучыўся на ваеннай кафедры, атрымаў спецыяльнасць і званне афіцэр запасу. Кафедра была тылавая – рэчавае забеспячэнне войска.
Прыйшла павестка, я прыбыў, далей пасадзілі ў аўтобус і прывезлі ў часць. Сёння трошкі хвалююча, радасна – мне прысвойваюць чарговае воінскае званне. Некаторыя людзі гадамі служаць, каб пайсці па кар’ернай лесвіцы, атрымаць званне, а тут такая магчымасць з’явілася. Маю працу заўважылі, таму вылучылі мяне.
На зборы я набраўся вопыту, мяне шмат чаму навучылі. Ніколі не ведаеш, калі гэта спатрэбіцца. Магчыма, у будучыні гэты вопыт атрымае прымяненне і ў грамадзянскай жыцці. Дома мяне чакае жонка. Ёй цяжкавата, яна цяжарная, на пятым месяцы. Аднак я перакананы, што такія зборы неабходны. Каб праверыць, ваеннаабавязаных – што яны ўмеюць, чаму іх навучылі раней, праверыць нашы навыкі, гатоўнасць і ўзнавіць страчаныя навыкі.
***
Каментарый лейтэнанта запасу Андрэя Крахмальчыка:
— Сам я з Гродна, скончыў ваенную кафедру ў БНТУ, атрымаў званне лейтэнанта запасу. Тэрміновую службу не праходзіў, гэтыя зборы для мяне першыя. Позва прыйшла 2 лютага, і ўжо 4-га я быў тут. На зборах займаю пасаду намесніка камандзіра роты па ўзбраенню — зампатэх. Тут атрымаў практычныя навыкі, якіх не хапала пасля інстытута: эксплуатацыя бранятанкавай тэхнікі, выкананне маршаў, пагрузкі, тактыка-спецыяльная падрыхтоўка на палігоне. Дома чакаюць жонка і двое дзяцей: дачцэ восем гадоў, сыну нядаўна споўніўся годзік. Кожны вечар размаўляем па тэлефоне, падтрымліваем адзін аднаго. Такія зборы карысныя для любога грамадзяніна нашай краіны: кожны павінен умець абараняць сваю сям’ю і сваю Айчыну.
Фота Арцёма Берасценя і Канстанціна Бяляўскага