- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У развіццё раней дасягнутых дамоўленасцей упершыню ў гісторыі двухбаковых адносін прайшло пасяджэнне Двухбаковай беларуска-в’етнамскай рабочай групы па ваенным супрацоўніцтве.
Беларускі бок узначаліў начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік Міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёр Валерый Равенка, в’етнамскі — начальнік упраўлення знешніх сувязяў Міністэрства нацыянальнай абароны В’етнама генерал-маёр Ву Тхань Ван.
Бакі адзначылі канструктыўны характар узаемадзеяння, абмеркавалі вынікі сумеснай работы за 2025 год і дэталёва вывучылі прапановы ў выніковы варыянт Плана супрацоўніцтва на 2026 год. У фокусе ўвагі — рэалізацыя спектру мерапрыемстваў з акцэнтам на практычны вынік. Па выніках пасяджэння падпісаны адпаведны пратакол.
Таксама начальнік упраўлення ваеннай адукацыі Узброеных Сіл палкоўнік Андрэй Клішэвіч і начальнік ваенна-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны палкоўнік медыцынскай службы Аляксандр Малюх правялі сустрэчы са сваімі в’етнамскімі калегамі, абмеркаваўшы падрыхтоўку кадраў і медыцынскае забеспячэнне.
Фота з тэлеграм-канала Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь