- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Беларуская ваенная дэлегацыя на чале з начальнікам Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнікам Міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёрам Валерыем Равенкам знаходзіцца з рабочым візітам у Рэспубліцы Саюз М’янма.
Сёння ў Нейп’ідо прайшла сустрэча з Міністрам абароны краіны генералам Маунг Маунг Эй.
На мерапрыемстве падкрэслена, што традыцыйныя сяброўскія сувязі і ўзаемная павага — аснова для паспяховага ўзаемадзеяння краін, а актыўная праца садзейнічала сур’ёзнаму прарыву ў адносінах. Пры гэтым бакамі зроблены акцэнт на рэалізацыі ўсіх дасягнутых дамоўленасцей.
Фота з тэлеграм-канала Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь