У інтарэсах баявой гатоўнасці

У інтарэсах баявой гатоўнасці

У адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл на 2012-2013 г. ва Узброеных Сілах з 23 па 26 ліпеня адбываюцца заняткі па баявой гатоўнасці.

Падобныя заняткі праводзяцца сістэматычна пасля чарговага прызыву на ваенную службу, асваення новым папаўненнем праграмы пачатковай ваеннай падрыхтоўкі і накіраванне яго ў падраздзяленне.

Агульная накіраванасць заняткаў заключаецца ў правядзенні комплексу паслядоўных трэніровак з усімі катэгорыямі ваеннаслужачых, падраздзяленнямі, воінскімі часцямі, злучэннямі, органамі ваеннага кіравання па арганізаваным выкананні мерапрыемстваў ва ўмовах пераводу з мірнага на ваенны час.

Асноўнымі мэтамі заняткаў з'яўляюцца:

- падтрыманне баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці органаў ваеннага кiравання, аб'яднанняў, злучэнняў, воінскіх частак на патрэбным узроўні;

- павышэнне зладжанасці органаў ваеннага кіравання, удасканаленне практычных навыкаў і ўмення камандзіраў;

- навучанне асабовага складу дзеянням у розных умовах абстаноўкі.