Генерал-маёр Павел Муравейка павіншаваў асабовы склад Генеральнага штаба Узброеных Сіл з чарговай гадавінай

Генерал-маёр Павел Муравейка павіншаваў асабовы склад Генеральнага штаба Узброеных Сіл з чарговай гадавінай

Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Павел Муравейка павіншаваў асабовы склад Генеральнага штаба з 24-годдзем з дня ўтварэння.

«Ужо літаральна заўтра Генеральнаму штабу споўніцца 24 гады. Па гістарычных мерках гэта, напэўна, імгненне: маленькі, кароткі. Аднак, калі паглядзець на гісторыю будаўніцтва і развіцця нашых Узброеных Сіл і шэраг тых падзей, якія былі звязаны з дзейнасцю Генеральнага штаба, з задачамі, якія стаялі перад ім і з якімі ён паспяхова справіўся, то міжволі задумваешся, што ўсё ж такі 24 гады, няхай і не юбілейная дата, але знакавая.

Я ад чыстага сэрца хачу падзякаваць начальнікаў структурных падраздзяленняў Генеральнага штаба, старэйшых афіцэраў і службовых асоб органаў упраўленняў, падраздзяленняў, якія забяспечваюць дзейнасць Генеральнага штаба. Менавіта ваша штодзённая добрасумленная праца дазваляе нам смела глядзець у будучыню і быць упэўненымі, што тыя задачы, якія мы ставім, разумеюцца войскамі і забяспечваюць бяспеку нашай краіны.

Менавіта вы сёння складаеце аснову афіцэрскага корпуса нашых Узброеных Сіл. Менавіта на вас глядзяць і раўняюцца малодшыя пакаленні».

Напярэдадні святочнай даты лепшых ваеннаслужачых узнагародзілі граматамі і каштоўнымі падарункамі.

Лейтэнант Анастасія Банэт, «Ваяр», фота Уладзіміра Блінова