- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У Цэнтральным Доме афіцэраў Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін уручыў ваеннаслужачым Узброеных Сіл дзяржаўныя ўзнагароды і пагоны палкоўніка.
З рук кіраўніка ваеннага ведамства ваеннаслужачыя атрымалі медалі «За адзнаку ў воінскай службе», «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы».
Рашэннем Савета міністраў абароны дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік Міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёр Валерый Равенка ўзнагароджаны знакам «За ўмацаванне ваеннага супрацоўніцтва».
Воінскае званне палкоўнік прысвоена дваццаці двум ваеннаслужачым.
Звяртаючыся да афіцэраў, Міністр абароны адзначыў, што кожны тут прысутны прайшоў свой шлях, каб атрымаць гэтыя званні і ўзнагароды, і ўнёс уклад у забеспячэнне бяспекі нашай краіны:
«Мне вельмі прыемна выканаць урачыстую місію — рэалізацыю ўказа кіраўніка дзяржавы і ўручыць вам узнагароды і пагоны палкоўніка.
Я ўпэўнены, што ў гэтай зале ўсе прысутныя з яшчэ большай аддачай будуць выконваць свае службовыя абавязкі, разумеючы, што абстаноўка сёння вакол нашай краіны вельмі напружаная. Вораг каварны і хітры, нас у спакоі не пакіне.
Толькі наша згуртаванне, адзінства і выкананне якасна і эфектыўна кожнага з прысутных сваіх абавязкаў можа захаваць і забяспечыць мір нашаму народу і апраўдаць давер, які нам аказаў наш Галоўнакамандуючы — Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь і наш народ.
Кожны з вас дастойны гэтых высокіх званняў, узнагарод. Вы заўсёды павінны памятаць, што ў гэтым ёсць часцінка працы вашых падначаленых, камандзіраў, начальнікаў, якія вас адзначылі, прадставілі вас да ўзнагароджання. Вядома ж, гэта заслуга і родных і блізкіх, якіх вы заўсёды павінны памятаць, якія ствараюць утульнасць, дзеля якіх выконваеце свае задачы, каб яны маглі мірна і спакойна жыць у нашай цудоўнай краіне».
Вікторыя Вайцяшонак, «Ваяр», фота Паўла Матусевіча