- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Аляксандр Пятровіч з 1997 па 2001 год праходзіў службу на пасадзе Міністра абароны Рэспублікі Беларусь.
Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Павел Муравейка і члены калегіі ваеннага ведамства павіншавалі імянінніка з днём нараджэння.
Генерал-маёр Павел Муравейка зачытаў віншавальны адрас ад Міністра абароны Беларусі генерал-лейтэнанта Віктара Хрэніна.
У слове ў адказ Аляксандр Пятровіч падзякаваў усім за цёплыя віншаванні:
«Мне не падабаецца слова «ў адстаўцы». Я гавару, што служу ў рэзерве! — падкрэсліў імяніннік. — Устаю раніцай і адразу цікаўлюся, як справы ва Узброеных Сілах. Я ганаруся нашым Міністрам абароны Віктарам Генадзьевічам Хрэніным. Мне вельмі прыемна сёння быць тут побач з вамі. Сёння з Узброенымі Сіламі Беларусі лічацца многія. Я ганаруся, што вы дасягнулі такога ўзроўню».
У размове з Аляксандрам Пятровічам прадстаўнікі ваеннай калегіі расказалі аб апошніх дасягненнях і перспектыўных напрамках развіцця Узброеных Сіл.
Фота Паўла Матусевіча