Дэлегацыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь накіравалася ў Кыргызскую Рэспубліку

Дэлегацыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь накіравалася ў Кыргызскую Рэспубліку

Дэлегацыя Узброеных Сіл на чале з Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнантам Віктарам Хрэніным накіравалася ў Кыргызскую Рэспубліку.

Кіраўнік ваеннага ведамства прыме ўдзел у сумесным пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны, Камітэта сакратароў саветаў бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы і сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Бішкеку.

Парадкам мерапрыемстваў прадугледжана абмеркаванне больш за 40 пытанняў па такіх напрамках, як: сумесныя мерапрыемствы ў галіне аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, удасканаленне сістэмы крызіснага рэагавання, інфармацыйна-аналітычная дзейнасць.

Прынятыя ў рамках мерапрыемстваў рашэнні будуць накіраваны на развіццё ваеннага складніка Арганізацыі.

Паведамленне прэс-службы