- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Войскі краін-удзельніц паспяхова завяршылі перагрупоўку і разгортванне на тэрыторыі Рэспублікі.
Штабы прыступілі да планавання міратворчай аперацыі, нацэленай на стабілізацыю абстаноўкі ва ўмоўным крызісным рэгіёне.
Асабовы склад займаецца баявым зладжваннем, адпрацоўваючы ўзаемадзеянне паміж падраздзяленнямі саюзнікаў.
Беларускія міратворцы сумесна з ваеннаслужачымі расійскай 201-й ваеннай базы выконваюць задачы на кантрольна-прапускных пунктах, дэманструючы высокі ўзровень узаемадзеяння.
У ходзе інструктарска-метадычнага занятку напярэдадні вучэнняў АДКБ «Непарушнае брацтва-2025» і «Бар’ер-2025» саюзнікі адпрацавалі дзеянні дзяжурных сіл СПА па адбіцці атак беспілотных лятальных апаратаў, якія імітуюць напад на пункт кіравання міратворцаў.
***
Удзельнікі вучэнняў «Непарушнае брацтва – 2025» і «Бар’ер-2025» пазнаёміліся з культурай Таджыкістана на свяце «Мехргон» у парку Фірдаўсі ў Душанбэ.
«Мехргон» – аналаг беларускіх «Дажынак». Гэта свята шчодрасці таджыкскай зямлі і падзякі ёй за ўраджай.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктар Дзенісенка, які прысутнічае на свяце, пагаварыў з беларускімі воінамі.
Фота Алега Някала