- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел Генеральны сакратар АДКБ Імангалі Тасмагамбетаў, начальнік Аб’яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўнік Андрэй Сердзюкоў, прадстаўнікі Узброеных Сіл Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.
Кіруе беларускім кантынгентам намеснік камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл палкоўнік Аляксей Ялфімаў.
Каментарый палкоўніка Аляксея Ялфімава:
«Кантынгент ад сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, а канкрэтна міратворчая рота, сумесна з прадстаўнікамі МУС нашай краіны адпрацуюць увесь комплекс задач, якія будуць ускладзены на калектыўныя міратворчыя сілы.
Гэта і праца на КПП, суправаджэнне гуманітарных грузаў, адбіццё нападзення на калону, і ўвесь спектр задач, які быў вызначаны сёння штабам кіраўніцтва АДКБ.
Міратворчая рота 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады ўжо не раз прымала ўдзел у такіх вучэннях. Узаемадзеянне з калегамі з краін — удзельніц АДКБ наладжана. У ходзе манеўраў мы пакажам сваё майстэрства».
Падпалкоўнік Алег Някала «Ваяр», фота аўтара