- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін узнагародзіў удзельнікаў сумеснага стратэгічнага вучэння «Захад-2025» каштоўнымі падарункамі.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў манеўраў, кіраўнік ваеннага ведамства генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін адзначыў, што вучэнні сталі найважнейшым элементам умацавання ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы:
«Выкарыстоўваючы новыя тактычныя прыёмы, перспектыўныя сродкі вядзення бою, удзельнікі вучэння прадэманстравалі высокі ўзровень воінскага майстэрства, гатоўнасць і здольнасць абараняць нашу адзіную Айчыну.
Наша вучэнне з’яўляецца сведчаннем сілы непарушнага саюзніцкага стратэгічнага партнёрства Беларусі і Расіі, дэманстрацыяй нашай гатоўнасці стаць у адзін строй на абарону Саюзнай дзяржавы».
У рамках цырымоніі ўзнагароджання для ўдзельнікаў вучэння адбыўся святочны канцэрт. Галоўныя зоркі вечара — артысты Акадэмічнага ансамбля песні і танца Расійскай арміі імя А.В. Александрова і Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Беларусі.
Канцэртная праграма аб’яднала ў сабе багацце культурнай спадчыны дзвюх краін. Ваенна-патрыятычныя песні, якія натхняюць на подзвігі, змяняліся запальнымі народнымі танцамі і шчырымі класічнымі творамі.
Фота Алега Някала, Арцёма Берасценя і Анастасіі Банет