Аб адкрытасці Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення вучэння «Захад-2025»

Аб адкрытасці Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення вучэння «Захад-2025»

Начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочнік Міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёр Валерый Равенка расказаў журналістам аб адкрытасці Беларусі ў час падрыхтоўкі і правядзення сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2025»:

«Яшчэ ў снежні месяцы 2024 года ўсе 56 дзяржаў АБСЕ былі праінфармаваны аб правядзенні самай буйнай ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у верасні месяцы. Былі дадзены параметры вучэння.

Чакана, на Захадзе ўзнялася істэрыя, а таксама неабгрунтаваныя абвінавачанні, нібыта ў агрэсіўнасці гэтых вучэнняў і падрыхтоўцы да ўзброенага канфлікту з краінамі Захаду.

З улікам таго, што неабходна зніжаць градус напружанасці і тлумачыць усёй сусветнай супольнасці аб міралюбнасці, падыходах Рэспублікі Беларусь, аб абарончай накіраванасці, у красавіку месяцы 2025 года была перапрацавана задума вучэння.

Практычна ўдвая скарочаны ўдзел і колькасць асабовага складу ўзбраення і ваеннай тэхнікі. Усе мерапрыемствы былі перанесены ўглыб тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Таксама мы рабілі шэраг намаганняў, каб давесці да заходняй грамадскасці, да кіраўніцтва суседніх дзяржаў неабходнасць выходзіць на дыялог.

Мы даводзілі сваю пазіцыю, што прымем усіх назіральнікаў на сваёй тэрыторыі. За 42 дні да пачатку вучэння было накіравана па сетцы сувязі АБСЕ фармат і інфармацыя аб параметрах вучэння, а гэта каля 6 850 чалавек. А таксама запрашэнне для ўсіх 56 дзяржаў прыняць удзел у назіранні за дадзеным мерапрыемствам.

На жаль, у тым ліку кіраўніцтвам Польшчы, заяўлена аб агрэсіўнасці гэтых мерапрыемстваў і заяўлена аб перакідванні кантынгентаў і войск Польшчы да граніц і да тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Гэта выклікала адпаведную заклапочанасць у кіраўніцтва нашай дзяржавы, і 8 верасня 2025 года мы накіравалі фармат з мэтай растлумачыць дадзеную незвычайную актыўнасць, ваенную актыўнасць на тэрыторыі суседняй дзяржавы. Ва ўстаноўлены тэрмін ваенна-палітычнае кіраўніцтва Польшчы дала адказ аб параметрах вучэння і растлумачыла нам усе нашы патрэбнасці і нюансы. Гэта сведчыць аб тым, што ў нас ёсць напрамак канструктыўнай размовы.

На гэтым вучэнні сёння прысутнічаюць прадстаўнікі каля 23 дзяржаў. З іх тры прадстаўнікі дзяржаў-членаў НАТА, 17 прадстаўнікоў ваенна-дыпламатычнага корпуса, прадстаўнік Цэнтра па прадухіленні канфліктаў АБСЕ, які прыбыў з асабістага дазволу Генеральнага сакратара АБСЕ.

Гэтаму прадстаўніку мы далі магчымасць наведаць усе воінскія падраздзяленні, якія прымаюць удзел у гэтым вучэнні, усе палігоны, а таксама правесці размову з ваеннаслужачым як Рэспублікі Беларусь, так і Расійскай Федэрацыі.

Такім чынам, дадзеныя вучэнні, на наш погляд, з'яўляюцца беспрэцэдэнтна адкрытымі, мы не нясем нікому пагрозы, мы за выбудоўванне канструктыўнага і прагматычнага дыялогу».

Фота Арцёма Берасценя