«Пошук-2025»: выканалі задачы і эвакуіраваліся ў раён засяроджвання

«Пошук-2025»: выканалі задачы і эвакуіраваліся ў раён засяроджвання

Разведчыкі – удзельнікі спецыяльнага вучэння з сіламі і сродкамі разведкі «Пошук-2025» выканалі ўсе пастаўленыя задачы і эвакуіраваліся ў раён засяроджвання.

На працягу 36 гадзін разведгрупы праводзілі пошукавыя дзеянні ў раёнах выканання задач. Пасля выяўлення аб’ектаў праціўніка бралі іх пад назіранне, праводзілі засадныя дзеянні, наводзілі і карэкціравалі ўдары авіяцыі па ўмоўнаму праціўніку.

Плошча раёнаў пошуку дасягала 100 квадратных кіламетраў.

Капітан Канстанцін Бяляўскі, «Ваяр», фота аўтара