- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У Цэнтральным Доме афіцэраў Міністр абароны генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін уручыў пагоны палкоўніка, а таксама дзяржаўныя ўзнагароды ваеннаслужачым Узброеных Сіл.
З рук кіраўніка ваеннага ведамства ваеннаслужачыя атрымалі медалі «За адзнаку ў воінскай службе», «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы», грамадзянскі спецыяліст — «За працоўныя заслугі».
Воінскае званне палкоўнік прысвоена шаснаццаці ваеннаслужачым.
Генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін павіншаваў ушаноўваных са знамянальнай падзеяй, адзначыўшы:
«Воінскія званні, узнагароды – гэта радасць для нас, людзей у пагонах, афіцэраў, калі дасягаем пэўных вяршынь, якія перад сабой ставім.
Вельмі прыемна гэтую місію выконваць, падзяляць з вамі радасць напярэдадні такога добрага свята — Дня народнага адзінства.
У нас у многіх гарадах ёсць вуліца 17 верасня. Цяпер у грамадстве ёсць добрае разуменне, што менавіта 17 верасня адбылося ўз’яднанне нашай краіны, нашых народаў, якія былі без, так скажам, згоды і жадання раз’яднаныя. Сёння вельмі шмат жадаючых зрабіць замах на наш суверэнітэт і незалежнасць, па-новай разарваць нашу краіну.
Але дзякуючы, у тым ліку і нам, людзям у пагонах, нашым Узброеным Сілам, мы не дазваляем гэта ім зрабіць. І ў гэтым усім заслуга, у тым ліку і тут прысутных у гэтай зале афіцэраў.
Я вельмі ганаруся, што ў нас ёсць такія афіцэры. Мы з вамі сёння разам стаім на варце стабільнасці, суверэнітэту і незалежнасці нашай Радзімы. Сёння ваша работа адзначана званнямі і ўзнагародамі. Я ўсіх дзякую за службу.
Не сумняваюся, што з уручэннем пагонаў і гэтых узнагарод вы і далей будзеце выконваць добрасумленна свае абавязкі, павышаючы свае веды, працуючы са сваімі падначаленымі, якіх таксама трэба абавязкова падзякаваць, таму што нашы званні, узнагароды — заслуга нашых падначаленых».
Вікторыя Вайцяшонак, «Ваяр», фота Паўла Матусевіча