- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Начальнік ракетных войск і артылерыі Узброеных Сіл — начальнік упраўлення РВіА Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёр Руслан Чэхаў правёў рабочую сустрэчу з прадстаўнікамі камандавання ракетных войск і артылерыі В’етнамскай народнай арміі, якія знаходзяцца ў Беларусі з візітам.
Падчас сустрэчы бакі абмяняліся вопытам падрыхтоўкі спецыялістаў і перспектывы развіцця ракетных войск і артылерыі.
Таксама прадстаўнікі В’етнамскай народнай арміі плануюць наведаць прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу, воінскія часці ракетных войск і артылерыі Узброеных Сіл Беларусі і азнаёмяцца з баявымі магчымасцямі ўзораў узбраення.
Фота Паўла Матусевіча