Міністр абароны сустрэўся з пераможцамі II Міжнароднага конкурсу сярод рэдакцый органаў ваеннага друку дзяржаў-удзельніц СНД

Міністр абароны сустрэўся з пераможцамі II Міжнароднага конкурсу сярод рэдакцый органаў ваеннага друку дзяржаў-удзельніц СНД

15 ліпеня 2013 года Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Юрый Жадобін сустрэўся з прадстаўнікамі беларускіх ваенных СМІ, якія сталі пераможцамі і лаўрэатамі II Міжнароднага конкурсу сярод рэдакцый органаў ваеннага друку дзяржаў-удзельніц СНД на лепшы журналісцкі твор аб шматбаковым ваенным супрацоўніцтве, прысвечаны 20-годдзю ўтварэння Савета міністраў абароны (СМА) СНД і 20-годдзю стварэння нацыянальных узброеных сіл шэрагу дзяржаў-удзельніц СНД.

Конкурс праводзіўся ў адпаведнасці з Рашэннем СМА СНД са жніўня 2012 года па люты 2013 года.

На думку арганізатараў, ход конкурсу і яго вынікі паказалі, што ў краінах СНД і іх узброеных сілах надаецца вялікае значэнне дзейнасці ваенных сродкаў масавай інфармацыі. Асабліва іх рабоце па асвятленню і папулярызацыі шматбаковага ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД, а таксама павышэнню боегатоўнасці ўзброеных сіл у інтарэсах забеспячэння абараназдольнасці сваіх дзяржаў і Садружнасці ў цэлым. Вялікае месца ў ваенных СМІ адводзіцца матэрыялам, якія раскрываюць гістарычна склаўшуюся супольнасць народаў краін Садружнасці, гісторыю і традыцыі іх армій.

Сярод пераможцаў і дыпламантаў конкурсу - тры беларускія журналісты: дыпломамі I ступені і граматамі Савета міністраў абароны СНД "За актыўную работу па ўмацаванню і развіццю ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў" быў узнагароджаны намеснік начальніка 3-га карэспандэнцкага аддзела (замежнай ваеннай інфармацыі) дзяржаўнай установы "Ваеннае інфармацыйнае агенцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь "Ваяр" капітан Аляксандр Холад і карэспандэнт уласны інфармацыйна-аналітычнага аддзела ДУ "Тэлекампанія "ВаенТБ" Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь" Ларыса Шаўчук (Кучарава), на момант правядзення конкурсу - начальнік карэспандэнцкай групы ДУ "ВІА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь "Ваяр"; дыпломам II ступені і падзякай СМА СНД узнагароджаны начальнік 1-га карэспандэнцкага аддзела (ідэалагічнай работы) ДУ "ВІА УС Рэспублікі Беларусь" Ваяр" падпалкоўнік Аляксандр Макараў.