Ушанаванне выпускнікоў ваенных навучальных устаноў і ўручэнне генеральскіх пагонаў

Ушанаванне выпускнікоў ваенных навучальных устаноў і ўручэнне генеральскіх пагонаў

У Палацы Незалежнасці напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь ушаноўваў выпускнікоў ваенных навучальных устаноў і ўручыў генеральскія пагоны.

***

Беларусі ёсць чым адказаць на пагрозы ва ўмовах гібрыднай вайны, якая вядзецца супраць краіны ўжо на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі заявіў на цырымоніі ўшанавання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу:

«Супраць нас ужо некалькі дзесяцігоддзяў вядзецца перманентная гібрыдная вайна, якая ў далейшым будзе толькі набіраць абароты. Чым адказаць — у нас ёсць.

Пры гэтым мы пастаянна вывучаем вопыт сучасных войнаў, аналізуем і выкарыстоўваем усё, што можа ўзмацніць нашу абараназдольнасць».

Аляксандр Лукашэнка упэўнены, што ракеты, самалёты і беспілотнікі — гэта добра, але лёс любога бою або вайны будзе вырашаць камандзір і яго падначаленыя — салдаты.

***

Выпускнік факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь палкоўнік Аляксандр Лемеш:

— Вельмі сімвалічна, што напярэдадні вялікага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – Прэзідэнт праводзіць ушанаванне афіцэраў – выпускнікоў ваенных навучальных устаноў. Для кожнага з нас гэта гонар – стаяць у гэтай зале і атрымліваць ад Кіраўніка дзяржавы падзякі і каштоўныя ўзнагароды. Бяспека для афіцэра, які атрымаў адукацыю аператыўна-стратэгічнага ўзроўню, – гэта не толькі ахова сваёй сям’і, дома і раёна. Гэта ўжо ахова нашай Радзімы на ўзроўні дзяржавы.

Палкоўнік Валерый Янушкевіч:

— Сёння яркі дзень у кар’еры кожнага афіцэра. Магчымасць удастоіцца ўшанавання Галоўнакамандуючым выпадае не кожнаму афіцэру, але кожны з іх да гэтага імкнецца. Выпускнік факультэта Генеральнага штаба — гэта той чалавек, які гатовы адказваць за стабільнасць, незалежнасць нашай дзяржавы, гатовы забяспечыць ваенную нацыянальную бяспеку нашай краіны ў любы час і заўсёды адказаць за свае ўчынкі, за даручаную яму справу.

На факультэце Генеральнага штаба вялікая ўвага нададзена дзяржаўнаму і ваеннаму кіраванню. Тут усё ж такі навучаюць кіраваць калектывамі. Бо нам даверана не проста абараняць граніцы, нам даверана цэлая дзяржава, увесь наш народ. Таму тут вялікая ўвага нададзена такіх прадметах, як ваенная стратэгія, аператыўнае майстэрства, а таксама ваеннаму будаўніцтву, ваеннай эканоміцы.

Гэта тыя складнікі, якія неабходныя афіцэру-кіраванцу, якія дазваляюць яму годна выконваць свае абавязкі і разумець сваё месца і ролю ў сістэме забеспячэння нацыянальнай бяспекі нашай дзяржавы.

Начальнік Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча палкоўнік Дзмітрый Кучук:

— Чарговае воінскае званне генерал-маёр — гэта, у першую чаргу, новая адказнасць, новы этап у рабоце. Гэта заслуга калектыву, якім я кірую сёння, усіх калектываў злучэнняў і воінскіх часцей, якімі я кіраваў раней. Гэта вельмі вялікая адказнасць, якая накіравана на бяспеку нашай дзяржавы.

У нас вельмі добрая моладзь. Так, яна трошкі адрозніваецца ад нас у маладосці. Аднак у іх ёсць пэўныя мэты, і яны да іх упэўнена рухаюцца. Першы крок у дасягненні мэты стаць афіцэрам, генералам — гэта стаць выхаванцам Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.

Начальнік штаба — першы намеснік камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання палкоўнік Аляксандр Лаўрэнаў:

— Гэта вынік шматгадовай працы, служэння сваёй Радзіме – Рэспубліцы Беларусь. Вядома, гэта і работа тых калектываў, якія на працягу пэўнага прамежку часу ўзначальваў і я. Практычны вопыт кіравання войскамі дае аснову таго, для чаго прызначаны орган ваеннага кіравання. Не камандаваўшы узводам, цяжка камандаваць палком або брыгадай. Вопыт, атрыманы пры кіраўніцтве пэўнымі вайсковымі калектывамі – гэта вялікая магчымасць для якаснага кіравання войскамі. Нашы Узброеныя Сілы максімальна забяспечаны ўсім неабходным, атрымліваюць самае сучаснае ўзбраенне. З улікам вопыту і аналізу правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі і іншых узброеных канфліктаў мы пастаянна ўкараняем перадавыя методыкі, у тым ліку і ў навучанне войск. Можна гарантаваць, што нашы Узброеныя Сілы – гэта гарант нашай нацыянальнай бяспекі.

Фота Арцёма Берасценя