У Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь адбыўся выпуск афіцэраў

У Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь адбыўся выпуск афіцэраў

Каля 300 учарашніх курсантаў развіталіся са сценамі роднай ваеннай навучальнай установы.

З сказаным на дарогу словам да новаспечаных лейтэнантаў звярнуўся намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Аляксандр Навуменка:

«Сваё першае афіцэрскае званне вы атрымліваеце напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у год знакавага юбілею – 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У шэрагах новага пакалення беларускіх афіцэраў стаіць нямала праўнукаў герояў-франтавікоў, якія заваявалі мірнае неба над нашай Айчынай. Будзьце годнымі прадаўжальнікамі слаўных традыцый старэйшага пакалення!

Ад гэтага часу менавіта на вас ўскладаецца адказнасць за іх захаванне і прымнажэнне, за забеспячэнне міру і бяспекі на нашай зямлі. Вельмі важна, каб дзякуючы набытаму важкаму багажу ведаў і навыкаў, вы былі не толькі высакакласнымі спецыялістамі, але і сапраўднымі патрыётамі, сацыяльна сталымі і духоўна багатымі людзьмі.

Упэўнены, што кожны з вас будзе нязменна адданы нашай Айчыне – Рэспубліцы Беларусь, на любых пасадах і пры любых умовах будзе годна выконваць свой воінскі абавязак».

Сяржант кантрактнай службы Павел Сурынаў, «Ваяр», фота Паўла Матусевіча